Кубак Беларусі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 года. Пераможца атрымлівае месца ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый УЕФА (раней — у Лізе Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў)[1]. Уладальнік Кубка перад пачаткам наступнага сезона гуляе з чэмпіёнам Беларусі ў матчы за Суперкубак Беларусі[2]. Гэта другое па значнасці футбольнае спаборніцтва краіны пасля чэмпіянату Беларусі па футболе. Кубак Беларусі праводзіцца па схеме «восень-вясна»; стартуе, як правіла, у маі, а фінальная гульня адбываецца ў маі наступнага года.
Хуткія факты Заснаваны:, Кол-ць каманд: ...
Кубак Беларусі па футболе | |
Заснаваны: | 1992 |
---|---|
Кол-ць каманд: | 52 |
Дзеючы чэмпіён: | Нёман (2-і тытул, сезон 2023/24) |
Найбольш тытулаваны: | БАТЭ (5 тытулаў) |
Бягучы сезон | |
Сезон 2024/25 |
Закрыць