Кубак Беларусі па футболе 2017/2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Беларусі па футболе 2017/2018 — 27-ы розыгрыш Кубка Беларусі. Фінал кубка прайшоў 19 мая 2018 года на стадыёне «Спартак» у Магілёве. Уладальнікам Кубка трэці раз у гісторыі стаў клуб «Дынама-Брэст», які ў фінале атрымаў валявую перамогу над барысаўскім БАТЭ (3:2) і стаў першым у гісторыі Кубка Беларусі клубам, які атрымаў перамогу два разы запар. Як пераможца Кубка, «Дынама-Брэст» атрымала права ўдзельнічаць у 2-ім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы 2018/19.
Хуткія факты
Кубак Беларусі па футболе 2017/2018 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 17 мая 2017 — 19 мая 2018 |
Колькасць удзельнікаў | 52 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Дынама-Брэст (2-і раз) |
Другое месца | БАТЭ (Барысаў) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 57 |
Забіта галоў | 180 (3.16 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Джаэл Фамее (Дынама-Брэст) (8 мячоў) |
← 2016/17 2018/19 → |
Закрыць