Кукенойскае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кукейноскае княства (лац.: Terra Kukonois, ням.: Fürstentum Kokenhusen) — удзельнае княства Полацкай зямлі ў ХІІ—ХІІІ стст., сталіца — горад Кукенойс (цяпер пас. Кокнесэ, Латвія).
Княства | |
Кукейнойскае княства | |
---|---|
|
|
|
|
Сталіца | Кукейнос |
Мова(ы) | Латгальская, селонская, земгальская |
Афіцыйная мова | Латгальская мова, Selonian[d] і Semigallian[d] |
Рэлігія | Праваслаўе/Балтыйскае язычніцтва |
Форма кіравання | Манархія |
Дынастыя | Ізяславічы Полацкія |
Князь кукенойскі | |
• 1203—1208 | Вячка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўная крыніца па гісторыі княства «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. У пачатку ХІІІ ст. ва ўладанні князя Вячкі, васала князя полацкага, дакладныя межы княства, а таксама час заснавання невядомыя.
Не атрымаўшы дапамогі ад полацкага сюзерэна, у 1205 годзе, Вячка перадаў палову (ці іншую частку) княства рыжскаму біскупу Альбрэхту фон Буксгеўдэну і атрымаў назад частку ў лен з абяцаннем абароны ад літоўцаў. У 1208 годзе Вячка спаліў Кукенойс і сышоў на Русь, тэрыторыя княства была цалкам занятая біскупам і ордэнам[1], але правы на яе яшчэ працяглы час заставаліся няпэўнымі.