Ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтым спісе прыведзены ландмайстры (у крыніцах ужываецца тэрмін магістр (лац.: magister[1], н.-ням.: meyster[2] або meister[3][4]) Тэўтонскага ордэна ў гістарычнай правінцыі Лівонія з 1237 года да ўтварэння ў 1561 годзе свецкага герцагства Курляндскага і Семігальскага[5].
Хоць лівонскае ландмайстарства (у крыніцах выкарыстоўваецца тэрмін Тэўтонскі ордэн у Лівоніі (лац.: Sancta Maria domus Theutonicorum in Liuonia[1], на ніжненямецкай зафіксаваны варыянты Duitsche orden tho Liflande[6] [2], Duitsche ordenn tho Lifflandt[3], Teutsche orden zu Lifflanndt[7] і Teutsche ordenn zu Liefflandt[4])) карысталася некаторай аўтаноміяй, яно было толькі часткай адзінага Тэўтонскага ордэна. Папа і германскі кайзер былі патронамі і, прынамсі ў тэорыі, яго вярхоўнымі кіраўнікамі.[8] Фармальна гросмайстар Тэўтонскага ордэна ажыццяўляў толькі кантрольныя функцыі. Спачатку гэта не мела вялікага значэння, таму што да 1309 года месца яго пастаяннага месцазнаходжання знаходзілася ў Венецыі, і нават пасля пераезду ў Марыенбург ён не вельмі абмежаваў яго аўтаномію, бо рэдка наведваў Лівонію асабіста ці пасылаў туды прадстаўнікоў для кантролю.[8] Тым не менш, улада гросмайстра была значная, яго савет доўгі час лічыўся роўным загаду і яго інструкцыям падпарадкоўваліся беспярэчна.[8]
Беларускае імя | Верхненямецкае імя | Гады знаходжання на пасадзе |
---|---|---|
Герман фон Балк | Hermann von Balk | 1237—1238 |
Дытрых фон Грунінген | Dietrich von Gruningen | 1238—1241 |
Андрэас фон Фельбен | Andreas von Velven | 1241—1242 |
Дытрых фон Грунінген | Dietrich von Grüningen | 1242—1246 (другі раз) |
Генрых фон Гаймбург | et:Heinrich von Heimburg | 1246—1248 |
Андрэас фон Фельбен | Andreas von Velven | 1248—1253 (другі раз) |
Эберхард фон Сайн | et:Eberhard von Sayn | 1253—1254 (выконваючы абавязкі) |
Ганна фон Зангерсгаўзен | Anno von Sangershausen | 1254—1257 |
Буркхард фон Горнгаўзен | Burkhard von Hornhausen | 1257—1260 |
Георг фон Айхштэт | Georg von Eichstätt | 1260—1262 |
Вернер фон Брайтгаўзен | Werner von Breithausen | 1262—1264 |
Конрад фон Мандэрн | Konrad von Mandern | 1264—1267 |
Ота фон Лаўтэнберг | Otto von Lauterberg | 1267—1271 |
Андрэас фон Вестфален | Andreas von Westfalen | 1271 |
Вальтэр фон Нордэк | Walter von Nordeck | 1271—1273 |
Эрнст фон Рацэнбург | Ernst von Ratzeburg | 1273—1279 |
Герхард фон Кацэнелнбоген | et:Gerhard von Katzenelnbogen | 1279 |
Конрад фон Фейхтванген | Konrad von Feuchtwangen | 1279—1281 |
Мангольд фон Штэрнберг | Mangold von Sternberg | 1281—1283 |
Вілекін фон Ніндорф | Wilhelm von Nindorf | 1283—1287 |
Конрад фон Гатштэйн | Konrad von Hattstein | 1288—1290 |
Бальтазар Гольтэ | Balthasar Holte | 1290—1293 |
Генрых фон Дынклагэ | Heinrich von Dincklage | 1294—1295 |
Бруна | Bruno | 1296—1298 |
Готфрыд фон Рогэ | Gottfried von Rogge | 1298—1306 |
Герхард фон Ёрк | Gerhard von Jork | 1307—1322 |
Конрад Кесельгут | Konrad Kesselhut | 1322—1324 |
Рэймар Ган | Reimar Hahn | 1324—1328 |
Эберхард фон Монгайм | Eberhard von Monheim | 1328—1340 |
Бурхард фон Дрэйлебен | Burkhard von Dreileben | 1340—1345 |
Госвін фон Герыке | Goswin von Herike | 1345—1359 |
Арнольд фон Фітынггоф | Arnold von Vietinghoff | 1360—1364 |
Вільгельм фон Фрымерсгайм | Wilhelm von Friemersheim | 1364—1385 |
Робін фон Эльц | Robin von Eltz | 1385—1388 |
Іаган фон Оле | et:Johann von Ohle | 1388—1389 |
Венемар фон Бругеноэ | Wennemar von Brüggenei | 1389—1401 |
Конрад фон Фітынггоф | Konrad von Vietinghoff | 1401—1413 |
Дытрых Торк | Dietrich Tork | 1413—1415 |
Зігфрыд Ландэр фон Шпонгайм | Siegfried Lander von Sponheim | 1415—1424 |
Цысэ фон дем Рутэнберг | Cisse von dem Rutenberg | 1424—1433 |
Франк фон Кірскорф | Frank von Kirskorf | 1434—1435 |
Генрых фон Бёкефёрдэ | Heinrich von Böckeförde | 1435—1437 |
Генрых Фінцы фон Оверберг | Heinrich Vincke von Overberg | 1438—1450 |
Іаган фон Менгдэн | Johann von Mengden | 1450—1469 |
Іаган Вальдхаўн фон Герсэ | Johann Waldhaun von Heerse | 1470—1471 |
Бернхард фон дэр Борх | Bernhard von dem Borch | 1471—1483 |
Іаган Фрыдрых фон Лорынкгофен | Johann Freitag von Loringhoven | 1483—1494 |
Вальтэр фон Плетэнберг | Wolter von Plettenberg | 1494—1535 |
Герман фон Бругеноэ | Hermann von Brüggenei | 1535—1549 |
Іаган фон дэр Рэке | Johann von der Recke | 1549—1551 |
Генрых фон Гален | Heinrich von Galen | 1551—1557 |
Ёхан Вільгельм фон Фюрстэнберг | Johann Wilhelm von Fürstenberg | 1557—1559 |
Готхард Кетлер | Gotthard Kettler | 1559—1561 |