Латышскія стралкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Латышскія стралкі (лат.: Latviešu Strēlnieki) — асабісты склад стралковых частак, сфармаваных у 1915 годзе падчас Першай сусветнай вайны з жыхароў Ліфляндскай, Курляндскай і Віцебскай губерняў. У 1916 годзе разгорнутыя ў латышскую стралковую дывізію. У васьмі латышскіх стралковых палках служыла да 40 тысяч чалавек. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі латышскія палкі падтрымалі бальшавікоў і сталі адной з першых воінскіх частак, якія сталі асновай РСЧА. З’яўляліся самым буйным нацыянальным ваенным фармаваннем у складзе Чырвонай арміі. Выкарыстоўваліся як выключна баяздольная сіла на баку бальшавікоў. Агульная колькасць каля 80 тысяч чалавек. Палкі латышскіх стралкоў шырока ўжываліся па ўсім фронце Грамадзянскай вайны. Часцей за ўсё, латышскія стрэлкі дзейнічалі як жорсткія карнікі, якія душылі народныя паўстанні ў тыле бальшавікоў. Вядомая прымаўка часоў Грамадзянскай вайны: «Не шукай ка́та — шукай латыша».
Латышскія стралкі | |
---|---|
Гады існавання | 1915 — лістапад 1920 |
Краіна | Расія; РСФСР |
Тып | пяхота |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
Q4375468? (1918) |
Часткі латышскіх стралкоў адрозніваліся жалезнай дысцыплінай, выкарыстоўваліся для падаўлення антыбальшавіцкіх паўстанняў у шэрагу гарадоў (Яраслаўль, Мурам, Рыбінск, Калуга, Саратаў, Ноўгарад і інш.) [1]. Многія камандзіры латышскіх стралкоў пасля расфармавання частак змаглі дасягнуць вялікіх кіруючых пастоў. Так, першым начальнікам ГУЛАГ быў былы латышскі стралок Фёдар Эйхманс. Латышскія стралкі займалі значныя пасады ў Чырвонай арміі.