![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Coat-elements-expanded.svg/langbe-640px-Coat-elements-expanded.svg.png&w=640&q=50)
Дэвіз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэві́з — у геральдыцы гербавая фігура або выслоўе на гербе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Alberta-Motto.svg/220px-Alberta-Motto.svg.png)
Дэвізам зваліся першапачаткова гербавыя фігуры, якія змяшчаліся звыш іншых малюнкаў у шчыце і што служылі ўспамінам якой-небудзь выбітнай падзеі. Ва французскай геральдыцы дэвізам зваўся яшчэ вузкі геральдычны пояс. Такое значэнне дэвізу захавалася цяпер толькі ў англійскай геральдыцы пад імем «badges» (у гербе Ёрскага дома дэвізам служыла, напрыклад, белая ружа, у гербе Ланкастарскага дома —пунсовая).
У цяперашні час дэвізам завецца кароткае выслоўе, якое мае якое-небудзь дачыненне да герба:
- так, напрыклад, «С нами Бог» — расійскі,
- «Съединението прави силата» — балгарскі,
- «Dieu et mon droit» — брытанскі,
- «ძალა ერთობაშია» — грузінскі,
- «Je maintiendrai» — нідэрландскі,
- «Gott mit uns» — нямецкі і прускі,
- «Montjoie Saint Denis» — французскі,
- «Pravda vítězí» — чэшскі,
- «E pluribus unum» — ЗША і г. д.