![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Flag_of_Los_Angeles%252C_California.svg/langbe-640px-Flag_of_Los_Angeles%252C_California.svg.png&w=640&q=50)
Лос-Анджэлес
горад у ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лос-Анджэлес (англ.: Los Angeles) — горад у ЗША, на поўдні штату Каліфорнія, на беразе Ціхага акіяна. Насельніцтва 3849 тыс. чал. (сам горад), 13 131 тыс. чал. (уключаючы прыгарады) (2014). Лос-Анджэлес быў заснаваны ў 1781 годзе іспанскімі асаднікамі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мексікі ўваходзіў у яе склад. У 1847 годзе падчас амерыкана-мексіканскай вайны горад перайшоў да ЗША. Горад мае мянушкі: Л. А. (L.A.), Горад Анёлаў (The City of Angels), Вялікі Апельсін (The Big Orange) і іншыя. Жыхароў Лос-Анджэлеса называць «Angelenos». Першым еўрапейцам, які ступіў на бераг паблізу Лос-Анджэлеса ў 1542 годзе быў Хуан Радрыгес Кабрылья.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Лос-Анджэлес з’яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных культурных, навуковых, эканамічных, адукацыйных цэнтраў[6], а таксама займае важнае месца на рынку забаў, як вытворчасць кіно, музыкі, тэлебачання, камп’ютарных гульняў.