Лугскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́гскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Лугі.
Хуткія факты Лугскі сельсавет, Краіна ...
Лугскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лунінецкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Лугі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 8 верасня 1959 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета быў далучаны скасаваны Гоцкі сельсавет[1]. 26 красавіка 1956 года вёска Гоцк была перададзена ў склад Хорастаўскага сельсавета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці[2]. Сельсавет скасаваны 8 верасня 1959 года, яго тэрыторыя далучана да Чучавіцкага сельсавета[3].