Люблінскае ўзвышша (польск.: Wyżyna Lubelska) — узвышша на паўднёвым усходзе Польшчы, у міжрэччы Віслы і Заходняга Буга.

Паверхня ўяўляе сабой узгорыстую раўніну, якая раздзеленая глыбокімі далінамі рэк (Вепш, Танеў) і ярамі. Пераважныя вышыні — 200—300 м, на поўдні — да 390 м (града Разточэ). Узвышша пераважна складаюць вапнякі і мергелі. Растуць лісцяныя і букава-піхтавыя лясы.

Большая частка тэрыторыі разараная: вырошчваецца пшаніца, цукровыя буракі, хмель, тытунь. Вялікія гарады: Люблін, Хэлм.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.