Літаратурная мова
унармаваная форма агульнанароднай мовы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурная мова, стандартная мова[1] — форма натуральнай мовы, якой уласцівы вызначальныя рысы наддыялектнасці, поліфункцыянальнасці, нарматыўнай апрацаванасці (арфаэпічнай, арфаграфічнай, лексічнай, граматычнай), наяўнасці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максімальнай стылёвай дыферэнцыянаванасці.
Хуткія факты Літаратурная мова, Вывучаецца ў ...
Літаратурная мова | |
---|---|
Вывучаецца ў | сацыялінгвістыка і standardology[d] |
Процілегла | vernacular[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У адрозненне ад дыялектаў, моўныя нормы літаратурнай мовы характарызуюцца большай абавязковасцю і асэнсаванасцю, а таксама кадыфікаванасцю.