From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Мартысевіч (нар. 28 сакавіка 1982, Мінск) — беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнавец.
Марыя Аляксандраўна Мартысевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэістка, літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыла ў 2004 годзе філалагічны факультэт БДУ, літаратурна-філасофскае аддзяленне Беларускага калегіюму. Стыпендыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 годзе і International Writing Program (University of Iowa, Iowa City, USA) у 2010 годзе.
Артыкулы Марыі Мартысевіч на культурніцкую тэматыку, а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Студэнцкая думка», ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, Timer, у газеце «Новы час».
Творы Мартысевіч перакладзены на англійскую, літоўскую, нямецкую, рускую, славацкую, украінскую, шведскую мовы.
Сярод значных перакладаў Мартысевіч з розных моў на беларускую: вершы ў рамане Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда» («Дзеяслоў» № 36, 2008), зборнік вершаў Хінэмааны Бэйкер «Выкапні» (Тэрнопаль: Крок, 2015), чатыры апавяданні з кнігі Артура Конана Дойла «Нататкі Шэрлака Холмса» (Мн: Кнігазбор, 2015) — з англійскай; вершаваная п’еса Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі» (у кнізе А. Фрэдра «Помста: камедыі». Мн: Логвінаў, 2013), раман Ігната Карповіча «Сонька» (Мн : Логвінаў, 2018) — з польскай; зборнік аповесцяў і апавяданняў Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба» (Мн: Галіяфы, 2017) — з рускай; раман Любка Дэрэша «Культ» (ARCHE, № 4, 2008; ARCHE, № 6, 2008) — з украінскай; раман Антаніна Баяі «Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі» (Мн: Логвінаў, 2006), раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Берлінам» (Мн: Логвінаў, 2008), аповесць Макса Шчура «Нататкі з творчага дому» (ARCHE, № 6, 2009), раман Багуміла Грабала «Я абслугоўваў англійскага караля» (Мн: Логвінаў, 2013) — з чэшскай.
З 2017 года — рэдактарка кніжнай серыі «Амерыканка».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.