Маргарэт Этвуд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарэт Этвуд
Remove ads

Маргарэт Элінор Этвуд (англ.: Margaret Eleanor Atwood, 18 лістапада 1939, Атава, Канада) — канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. У 1987 годзе American Humanist Association уганаравала яе званнем Гуманіста года.

Хуткія факты Маргарэт Этвуд, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў Атаве. У 1961 годзе атрымала ступень бакалаўра ва універсітэце Таронта, у 1962 годзе — ступень магістра у Коледжы Рэдкліф у Кэймбрыджы (ЗША). Дзеля працы яе бацькі, энтамолага, у дзяцінстве шмат часу прабавіла ў неабжытых раёнах на поўначы Канады, што істотна паўплывала на яе творчасць. У сталым веку яна працавала выкладчыцай у розных універсітэтах Канады. Яе публічная дзейнасць накіраваная на развіццё канадскай літаратуры. Маргарэт Этвуд — заснавальніца the Writers' Trust of Canada, творчай арганізацыі, мэта якой — падтрымка канадскіх пісьменнікаў. Яна таксама заснавала Паэтычную прэмію Грыфіна. У 2006 годзе Этвуд запатэнтавала LongPen — прыладу, якая дазваляе людзям дыстанцыйна падпісваць дакументы з дапамогай электроннага атраманту.

Remove ads

Творчасць

Маргарэт Этвуд — аўтарка пятнаццаці паэтычных зборнікаў. Многія яе вершы натхнёныя міфалогіяй, якой пісьменніцца захаплялася з ранняга дзяцінства. Найбольш вядомыя і прызнаныя яе раманы: The Edible Woman (1969), The Handmaid’s Tale (1985: прэмія Атура Кларка (1987), прэмія генерал-гебурнатара (1985), шорт-ліст Букера (1986)), Cat’s Eye (1988, шорт-ліст Прэміі генерал-губернатара (1988), шорт-ліст Букера (1989)), Alias Grace (1996: прэмія Джылера (Giller), шорт-ліст Букера (1996), шорт-ліст прэміі генерал-губернатара (1996)), The Blind Assassin (2000: Букер-2000, шорт-ліст прэміі генерал-губернатара(2000)), The Penelopiad (2005).

Remove ads

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. (not translated to en-gb) Light in the wildernessThe Guardian, 2003. — ISSN 1756-3224; 1354-4322; 0261-3077 Праверана 1 студзеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28095867'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5614018'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11148'></a>
  2. Margaret Atwood // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads