Маскоўскае электрадэпо (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрадэпо «Маскоўскае» (ЦЧ-1) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, цяпер абслугоўвае Маскоўскую лінію. Да 2003 г. таксама абслугоўвала Аўтазаводскую лінію.
Хуткія факты Электрадэпо «Маскоўскае», Краіна ...
Электрадэпо «Маскоўскае» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата адкрыцця | 24 чэрвеня 1984 |
Тыпы вагонаў | 81-717.5/714.5, 81-717.5М/714.5М, 81-540/541 |
Адрас | вул. Фабрыцыуса, 24 |
Найбліжэйшая станцыя | «Інстытут культуры» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Больш інфармацыі Маскоўская лінія ...
Закрыць
Дэпо мае адгалінаванне да звычайнай чыгункі (станцыя «Мінск-Сартавальны»), што абумоўлена выкарыстаннем той жа каляіны ў метро, што і ў звычайнай чыгунцы (1520 мм). Агулам дэпо мае 126 вагонаў (што складае 25 пяцівагонных складаў ды адзін рэзервовы вагон). У самы напружаны час на лініі працуе 21 электрацягнік.
Маюцца планы па будаўніцтве новага электрадэпо, якое зменіць старое ў Шчомысліцы за станцыяй метро Малінаўка.