Мастацкая разьба
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Разьба.
Маста́цкая разьба́ — спосаб мастацкай апрацоўкі дрэва, косці, каменю і іншых цвёрдых матэрыялаў шляхам выразання арнаментальных ці сюжэтных кампазіцый; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастацкая разьба аздабляюць прадметы побыту — мэблю, хатняе начынне, прылады працы; будынкі (гл. архітэктурная разьба); яе тэхніку выкарыстоўваюць у стварэнні скульптуры. Самастойны від мастацкай разьбы — гліптыка.
Узнікла ў глыбокай старажытнасці з паяўленнем рэзальных інструментаў з каменю і косці, пазней — металічных; вядома ўсім народам свету. Шырока вядома мастацкая разьба па лаку ў Кітаі і Японіі, па камені і косці ў Індыі, па ганчу ва Узбекістане, бурацкая каменная пластыка, якуцкая і халмагорская разьба па косці ў Расіі.