Мэбля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэ́бля (фр.: meuble, ад лац.: mobile) — сукупнасць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадскіх памяшканняў і разнастайных зон знаходжання чалавека[1].
Бытавая мэбля (англ.: Domestic furniture, ням.: Wohnmöbel, фр.: Muebles residentiels) — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканняў кватэр, дач, для надворнага выкарыстання.
Адрозніваюць:
- набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасцю па складу, аб'яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшкання;
- гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб'яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнай зоны памяшкання;
- мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасці.
Да мэблі адносяцца: стол, крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэнняў.