Млечны Шлях
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галактыка Мле́чны Шлях (Птушыная дарога), называецца таксама проста Галактыка (з вялікай літары) — гіганцкая зорная сістэма, у якой знаходзіцца, сярод іншых, Сонца, усе бачныя няўзброеным вокам асобныя зоркі, а таксама велізарная колькасць зорак, якія зліваюцца разам і назіраюцца ў выглядзе паласы млечнага шляху. Млечны Шлях з’яўляецца адной са шматлікіх іншых галактык, гэта спіральная галактыка з перамычкай тыпу SBbc па класіфікацыі Хабла.
Галактыка | |
Характарыстыкі | |
---|---|
Тып | SBbc (спіральная галактыка с перамычкай)[1] |
Дыяметр | 100 000 св. гадоў[2] |
Таўшчыня |
3000 св. гадоў (балдж)[3] 1000 св. гадоў (дыск)[2] |
Лік зорак | 2—4×1011[2][4] |
Маса | 3,0×1012 [5] |
Узрост старэйшай з вядомых зорак | 13,2 млрд гадоў[6] |
Адлегласць ад Сонца да галактычнага цэнтра | 26 000 ± 1400 св. гадоў |
Галактычны перыяд абарачэння Сонца | 225—250 млн гадоў |
Перыяд абарачэння спіральнай структуры | 220—360 млн гадоў[7] |
Перыяд абарачэння перамычкі | 100—120 млн гадоў[7][8] |
Скорасць адносна фонавага рэліктавага выпраменьвання | 552 км/с[9] |
Галактыка ўключае не менш чым 10 млрд зорак, а таксама міжзорнае рэчыва (газ, пыл). Наша Галактыка (Млечны Шлях) — велізарнае, плоскай формы ўтварэнне з патаўшчэннем у цэнтральнай частцы, мае дыяметр каля 25-30 тыс. парсек, або амаль 100 тыс. светлавых гадоў. Сонечная сістэма знаходзіцца амаль у плоскасці яе сіметрыі на адлегласці прыкладна 2/3 радыуса Галактыкі ад яе цэнтра.
Цэнтральная вобласць Галактыкі атрымала назву ядро. Яно мае дыяметр 1-2 тыс. парсек, і ўяўляе сабой велізарнае, адносна шчыльнае скопішча зорак. Ядро Галактыкі знаходзіцца ў сузор’і Стральца, але назіранню яго перашкаджаюць аблокі касмічнага пылу. Ядро Галактыкі з’яўляецца крыніцай магутнага радыёвыпраменьвання, што сведчыць аб актыўных працэсах, якія адбываюцца ў ім. Тут канцэнтруюцца шаравыя зорныя скопішчы, чырвоныя гіганты.
Большасць зорак галоўнай паслядоўнасці, уключаючы Сонца, белыя карлікі, туманнасці, абарачаюцца вакол ядра Галактыкі. Скорасць іх абарачэння залежыць ад адлегласці да цэнтра Галактыкі, таму Галактыка мае спіральную структуру. Сонца абарачаецца вакол цэнтра Галактыкі са скорасцю каля 230 км/с. Перыяд абароту Сонца вакол цэнтра Галактыкі складае каля 200 млн гадоў. Спіральныя рукавы Галактыкі ўключаюць і маладыя зоркі, век якіх не перавышае 100 млн гадоў, тут знаходзіцца асноўная маса цэфеід, планетарныя туманнасці. Усё гэта паказвае, што ў спіральных рукавах Галактыкі адбываюцца працэсы зораўтварэння.
Існуюць, нарэшце, касмічныя целы, якія перамяшчаюцца па выцягнутых арбітах у розных кірунках і не ўдзельнічаюць у кручэнні галактычнага дыска: шаравыя скопішчы, чырвоныя гіганты, доўгаперыядычнныя пераменныя зоркі тыпу Міры.