Мова праграмавання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́ва праграмава́ння — гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп’ютара. Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.
Першыя мовы праграмавання з’явіліся яшчэ да адкрыцця лічбавых камп’ютараў і выкарыстоўваліся для кіравання паводзінамі такіх машын, як механічныя піяніна і ткацкія станкі Жакарда.[1] З таго часу чалавецтва стварыла больш за восем тысяч моў праграмавання (улічваючы нестандартныя, візуальныя і эзатэрычныя мовы).[2] Штогод ствараюцца мноства новых моў праграмавання.