Мора Лінкальна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мора Лінкальна — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна ля паўночных берагоў астравоў Элсмір і Грэнландыя. Абмежавана мысам Калумбія (Канада) на захадзе, і мысам Морыс-Джэсуп (Грэнландыя) на ўсходзе.
Хуткія факты Мора Лінкальна, Плошча ...
Закрыць
Злучана з морам Бафіна пралівам Нарэса, які складаецца з цэлай сістэмы праліваў, у тым ліку каналаў Робсана, Кенэдзі і Сміта.
Мора было названа палярным даследчыкам Адальфусам Вашынгтонам Грылі, падчас яго экспедыцыі 1881—1884 гадоў. Імя Лінкальна звязана не з 16-м прэзідэнтам ЗША Абрагамам Лінкальнам, а з яго сынам, ваенным міністрам ЗША Робертам Тодам Лінкальнам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |