Мухамед Мурсі
егіпецкі дзяржаўны дзеяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мухамед Мурсі Іса аль-Аят (араб. محمد مرسى عيسى العياط; 20 жніўня 1951 — 17 чэрвеня 2019) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч. Пяты прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года.
Мухамед Мурсі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. مُحمَّد مُرسي | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махамед Хусейн Тантаві | ||||||
Пераемнік | Адлі Мансур | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махамед Хусейн Тантаві | ||||||
Пераемнік | Махмуд Ахмадзінежад | ||||||
Нараджэнне |
8 жніўня 1951(1951-08-08)[1] |
||||||
Смерць |
17 чэрвеня 2019(2019-06-17)[2][3][…] (67 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Naglaa Mahmoud[d] | ||||||
Дзеці | Abdullah Morsi[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’яўляўся старшынёй Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана «братамі-мусульманамі» 30 красавіка 2011 пасля рэвалюцыі ў Егіпце. У 2012 годзе Мухамед Мурсі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце. 3 ліпеня 2013 адхілены ад улады вайскоўцамі на фоне масавых пратэстаў супраць яго кіравання.
21 красавіка 2015 года ён прысуджаны да 20-гадовага турэмнага зняволення за забойствы дэманстрантаў у 2012 годзе. 16 мая 2015 яму і шаснаццаці яго прыхільніам вынесены смяротны прысуд па абвінавачванні ў дачыненні да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе. 18 чэрвеня 2016 смяротны прысуд быў адменены пад ціскам міжнароднай супольнасці, Мухамед Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара.
Таксама ён абвінавачваўся ў шпіянажы ў сувязі з меркаванымі кантактамі з палестынскай ісламісцкай групоўкай «ХАМАС». 17 чэрвеня 2019 Мухамед Мурсі страціў прытомнасць у судзе пасля слуханняў, а затым памёр[6].