Мікалай Цудатворац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запыт «Свяціцель Мікалай» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мікалай.
Мікалай Цудатворац (Свяціцель Мікалай Мірлікійскі, Святы Мікола; грэч. Άγιος Νικόλαος; каля 270, Лікія — каля 345) — архіепіскап Мір Лікійскіх (Візантыя). Прылічаны да святых хрысціянскай царквой, шануецца як цудатворац, лічыцца заступнікам маракоў і іншых падарожнікаў, купцоў і дзяцей. Правобраз Санта-Клауса ў еўрапейскім фальклоры.
Хуткія факты Мікалай Цудатворац, Дата нараджэння ...
Мікалай Цудатворац | |
---|---|
грэч. Άγιος Νικόλαος | |
| |
Дата нараджэння | III стагоддзе[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | IV стагоддзе[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах |
У ліку | свяціцеляў |
Галоўная святыня | Базіліка Святога Мікалая (Італія) |
Дзень памяці | 6/19 снежня і 9/22 мая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У старажытных жыццяпісах Мікалая Мірлікійскага звычайна блыталі з Мікалаем Пінарскім (Сінайскім) з-за падобных акалічнасцей жыцця — абодва святыя жылі ў III—IV ст., родам з Лікіі, архіепіскапы, ушанаваныя свяціцелі і цудатворцы. Гэтыя супадзенні прывялі да памылкі, якая трывала стагоддзі, што ў гісторыі царквы быў толькі адзін Свяціцель Мікалай Цудатворац[2][3][4].