англійская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Мілі Бобі Браўн (англ.: Millie Bobby Brown; нар. 19 лютага 2004, Марбелья) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Мілі Бобі Браўн | |
---|---|
брыт. англ.: Millie Bobby Brown | |
| |
Дата нараджэння | 19 лютага 2004[1] (20 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Jake Bongiovi[d][5] |
Месца працы | |
Прафесія | актрыса, мадэль, кінаактрыса, прадзюсар |
Узнагароды |
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2017) Saturn Award for Best Performance by a Younger Actor in a Television Series[d] (2017) Fangoria Chainsaw Awards[d] (2017) MTV Movie & TV Award for Best Performance in a Show[d] (2017) MTV Movie & TV Award for Best Performance in a Show[d] (2018) Teen Choice Award for Choice TV Actress Fantasy/Sci-Fi[d] (2018) |
IMDb | ID 5611121 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія)[6]. Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў[7]. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША)[8]. Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў[9].
У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «Аднойчы ў Краіне цудаў », спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры BBC America «Зламыснікі » у ролі Мэдзісан O’Донел[10]. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «Марская паліцыя: Спецаддзел », у сіткоме ABC «Амерыканская сямейка » і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».
З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[11].
Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на Прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле . Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[12], а таксама атрымала Прэмію «Сатурн» за найлепшую ролю маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[13].
У лістападзе таго ж года з’явілася разам з Birdy у відэакліпе на песню Sigma «Find Me»[14]. З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі Citigroup[15]. У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein[16]. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models[17]. Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда Moncler[18].
У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «Гадзіла » — «Гадзіла 2: Кароль монстраў »[19]. Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «Гадзіла супраць Конга »[20], рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.
У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне адаптацыі рамана «Загадкі Энолы Холмс »[21][22], а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце Дарэна Аранофскі «Сферы: Песні прасторы-часу »[23].
20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у спіс самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time[24].
21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ[25][26]. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі The Sims 4 у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge[27].
Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў[28][29]. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў[30].
Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія[31] і ў Атланце, Джорджыя[9]. Яна і яе калега па здымках Ноа Шнап былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[32]. Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі Джона Бон Джові[33].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Сферы: Песні прасторы-часу | Spheres: Songs of Spacetime | Расказчык | |
кар | Забойства ў экспрэсе «Армігуэра» | Asesinato en el Hormiguero Express | Мілі Браўн | |
ф | Гадзіла 2: Кароль монстраў | Godzilla: King of the Monsters | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс | Enola Holmes | Энола Холмс | |
ф | Гадзіла супраць Конга | Godzilla vs. Kong | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс 2 | Enola Holmes 2 | Энола Холмс |
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
2013 | с | Аднойчы ў Краіне цудаў | Once Upon a Time in Wonderland | Маладая Аліса (2 эпізоды) |
2014 | с | Зламыснікі | Intruders | Мэдзісан О’Донел (8 эпізодаў) |
2014 | с | Марская паліцыя: Спецаддзел | NCIS | Рэйчэл Барнс (эпізод: «Parental Guidance Suggested») |
2015 | с | Амерыканская сямейка | Modern Family | Лізі (Эпізод: «Closet? You'll Love It!») |
2015 | с | Анатомія жарсці | Grey's Anatomy | Рубі (Эпізод: «I Feel the Earth Move») |
2016—н.ч. | с | Дзіўныя рэчы | Stranger Things | Адзінаццаць (34 эпізоды) |
Узнагарода | Год | Катэгорыя | Фільм / Серыял | Вынік | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|
Эмі | 2017 | Найлепшая жаночая роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [34] |
2018 | Найлепшая жаночая роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [35] | |
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША | 2017 | Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [36] |
Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле | Дзіўныя рэчы | Перамога | |||
2018 | Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [37] | |
Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | |||
2020 | Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [38] | |
Сатурн | 2017 | Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле | Дзіўныя рэчы | Перамога | [13] |
2018 | Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [39] | |
2019 | Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы | Гадзіла 2: Кароль монстраў | Перамога | [40] | |
MTV Movie & TV Awards | 2017 | Найлепшы кінагерой | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [41] |
Найлепшая роля ў шоу | Дзіўныя рэчы | Перамога | |||
2018 | Найлепшы пацалунак | Дзіўныя рэчы | Намінацыя | [42] | |
Найлепшая роля ў шоу | Дзіўныя рэчы | Перамога |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.