Мінамёт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінамёт — гармата з апорнай плітой для навеснай стральбы мінамі (45 — 85°)[1].
Мінамёты з’яўляюцца магутным агнявым сродкам для паражэння жывой сілы і ваеннай тэхнікі, размешчаных на адкрытай мясцовасці і ў сховішчах (адваротных скатах вышыняў, складках мясцовасці), а таксама для разбурэння ўсіх тыпаў палявых умацаванняў.
Паводле спосабу зараджання адрозніваюць: дульназарадныя (калібр 50 — 120 мм) і казназарадныя (больш за 120 мм); паводле будовы ствала: гладкаствольныя (большасць) і наразныя; паводле спосабу транспартавання: ношаныя, вожаныя, буксаваныя, самаходныя, уючныя.
У некаторых мовах (напрыклад, англійская, польская) гістарычнае найменне марціры стала азначаць мінамёт.