From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́нны загараджа́льнік (мінзаг) — спецыялізаваны ваенны карабель прызначаны для пастаноўкі мінных загарод. Да мінных загараджальнікаў адносяць розныя караблі — ад невялікіх прыбярэжных да вялікіх хуткаходных караблёў, пабудаваных у карпусах эсмінцаў. Водазмяшчэнне надводных мінных загараджальнікаў дасягае 6000 тон.
Мінныя загараджальнікі прызначаюцца для пастаноўкі мінных загарод пераважна ў сваіх водах.
Акрамя магчымасці ўстаноўкі мін мінзагі аснашчаны ўзбраеннем для самаабароны. Артылерыйскае ўзбраенне загараджальнікаў разлічана на магчымасць адбіцця нападаў эсмінцаў, катараў і самалетаў.
Таксама ў якасці мінзагаў могуць выкарыстоўвацца і падводныя лодкі. Пры гэтым пастаноўка мін можа ажыццяўляцца як у надводным, так і ў падводным становішчы, а ў сілу высокай скрытнасці падводных лодак эфектыўным з’яўляецца выстаўленне так званых «наступальных мінных загарод» — у тэрытарыяльных водах праціўніка і на ажыўленых шляхах руху варожых судоў і караблеў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.