![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Portugal_location_map_Topographic.png/640px-Portugal_location_map_Topographic.png&w=640&q=50)
Міньё (рака)
рака ў Іспаніі і Партугаліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міньё[2] (ісп.: Miño), Мінью (парт.: Minho) — рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўжыня — 340 км, плошча басейна — 22,5 тыс. км². Вытокі Міньё знаходзяцца ў Кантабрыйскіх гарах у раёне Мейра правінцыі Луга, далей рака працякае па ўзгорыстай мясцовасці аўтаномнай супольнасці Галісія. Пасля ўпадзення галоўнага прытока, ракі Сіль, даліна робіцца шырэйшай. Апошнія 80 км да ўпадзення ў Атлантычны акіян Міньё з’яўляецца мяжой Іспаніі і Партугаліі.
Міньё | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 17 619 км²[1] |
Расход вады | 340 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Pedregal de Irimia[d] |
• Каардынаты | 43°12′41″ пн. ш. 7°16′52″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Каардынаты | 41°51′55″ пн. ш. 8°52′11″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
На рацэ пабудавана пяць ГЭС з невялікімі вадасховішчамі. Даліна ракі мае ўрадлівыя глебы і цёплы субтрапічны клімат з доўгім цёплым летам і мяккай вільготнай зімой і з’яўляецца важным сельскагаспадарчым раёнам з вырошчваннем збожжа, вінаграда, бульбы. Таксама распаўсюджана садоўніцтва, шмат пашы для жывёлагадоўлі. Увосень і ўзімку назіраюцца паводкі, улетку — межань. За 33-40 км ад вусця рака з’яўляецца суднаходнай.