Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ння і га́ндлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ)[2] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю і рэгуляваць дзейнасць суб'ектаў натуральных манаполій, цэны (тарыфы), а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтых сферах. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 21 снежня 2021 года пасаду міністра займае Аляксей Ігаравіч Багданаў[3].

Хуткія факты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь
Thumb
Thumb
Геральдычны знак — эмблема міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Міністэрства гандлю БССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, вул. Кірава, д. 8, корп. 1
Гадавы бюджэт 7 023 629,0 рублёў[1] (2018)
Міністр Аляксей Ігаравіч Багданаў
Сайт mart.gov.by
Закрыць

Склад

  • Цэнтральны апарат — 11 упраўленняў, 3 аддзелы[4];
  • Аб'яднанне «Белгандальпрагрэс»;
  • Прадпрыемствы «Белгіпрагандаль», «Белювелірмет», «Белскупкаштмет», «Белімпартгандаль», «Беларусзамежгандаль», «Белінвентаргандаль», «Белгандальінфасервіс»;
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруемых работнікаў і спецыялістаў гандлю;
  • Часопіс «Гермес».

Задачы

  • парадкаванне гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання і абароны правоў спажыўцоў;
  • агляд спажывецкага рынку і галіны побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне стварэння тавараправоднай сеткі і нямытнага парадкавання;
  • стварэнне ўмоў для росту вываза тавараў і паслуг;
  • парадкаванне найму ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне правядзення кірмашоў.

Паўнамоцтвы

  • запыт ва ўстановах звестак аб гандлі;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі;
  • накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • узгадненне з Міністэрствам замежных спраў стварэння тавараправоднай сеткі за мяжой;
  • апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
  • ухваленне ведамасных пастаноў;
  • падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • стварэнне друкаваных выданняў;
  • стварэнне ведамасных узнагародаў;
  • стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[5].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.