![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/Mitt_Romney_by_Gage_Skidmore_6.jpg/640px-Mitt_Romney_by_Gage_Skidmore_6.jpg&w=640&q=50)
Уілард Міт Ромні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уілард Міт Ромні (англ.: Willard Mitt Romney; нар. 12 сакавіка 1947, Дэтройт) — амерыканскі палітык. Сын бізнесмена і палітыка Джорджа Ромні. Пасля заканчэння школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе правучыўся два семестры.
Міт Ромні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mitt Romney | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэйн Свіфт, в.а. | ||||||
Пераемнік | Дэваль Патрык | ||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1947(1947-03-12) (77 гадоў) Дэтройт, Мічыган, ЗША |
||||||
Род | Romney family[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Willard Mitt Romney | ||||||
Бацька | George W. Romney[d] | ||||||
Маці | Lenore Romney[d] | ||||||
Жонка | Ann Romney[d][1] | ||||||
Дзеці | Tagg Romney[d] | ||||||
Веравызнанне | Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён[d][2] | ||||||
Партыя | Рэспубліканская партыя | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d], Master of Business Administration[d] і доктар права[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды |
Profile in Courage Award[d] (2021) |
||||||
Сайт | romney.senate.gov (англ.) | ||||||
![]() |
Старшыня аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).
Губернатар штата Масачусетс у 2003—2007 гг. Прадстаўнік буйнога бізнесу.
Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2008 года, аднак 7 лютага, пасля «супераўторка», зняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны з'езд, Макейн — 707 галасоў, Хакабі — 195 галасоў).
Міт Ромні прадставіў на разгляд заканадаўчага органа штата біль аб распаўсюджванні ноўтбукаў XO-1 сярод усіх дзяцей штата. Член Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Вядомы як мармонскі святар. У жыцці і палітыцы прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах-2012, з'яўляецца фаварытам рэспубліканцаў. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2011 г. перамог у абодвух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй. Другое месца па вынікам праймерыз займае кангрэсмен ад штата Тэхас, вядомы дзеяч лібертарыянскага руху, сябар Рэспубліканскай партыі Рон Пол.