Міфало́гія (грэч.μυθολογία ад грэч.μῦθος — «паданне» і грэч.λόγος — «слова», «расказ», «вучэнне») можа азначаць[1]:
сістэму міфаў таго ці іншага народа, рэгіёна, усяго свету (збор паданняў, легенд, эпас архаічных этнасаў),
навуку пра міфы. Больш дакладна, міфалогія — раздзел навукі, які вывучае такія мадэлі свету, якія выражаны, яўна ці няяўна, у сукупнасці міфаў, што належаць да той ці іншай культуры.