адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новы Двор.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандрава, Асееўка, Гатава, Дзергаі, Дубкі і Цэсіна)[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцянецкага сельсавета[2]. 31 сакавіка 2020 года скасавана вёска Шабаны[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14179 чалавек[4], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 18396 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.