Надзея Дурава (опера)
опера Анатоля Багатырова / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Надзея Дурава» («1812 год») — опера кампазітара Анатоля Багатырова ў 4 дзеях і 5 карцінах[1], напісаная ў 1946 годзе. Яна была пастаўлена упершыню на рускай мове ў 1947 годзе Ансамблем савецкай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства у канцэртным выкананні ў суправаджэнні фартэпіяна[1].
Надзея Дурава | |
---|---|
Кампазітар | |
Мова лібрэта | руская |
Дзеяў | 4 |
Карцін | 5 |
Першая пастаноўка | 1946 |
Пераклад на беларускую мову зроблены А. Вялюгіным[2]. Прэм’ера адбылася 22 снежня 1954[2] (або 1956[1][3]) на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (дырыжор Л. Любімаў, рэж. Л. Александроўская, мастак С. Нікалаеў; хормайстры М. Прысёлкаў і Т. Арлова; балетмайстар К. Мулер; Дураў — Л. Бражнік, М. Зюванаў; Надзея Дурава — Л. Галушкіна, К. Кудрашова; Дзяніс Давыдаў — М. Ворвулеў, Палонскі — Б. Нікольскі, Г. Дзмітрыеў; Астахава — Р. Млодак, Юленька, яе дачка — Т. Шымко, Н. Нікеева; Сцепаніда — І. Курсакова, Аракчэеў — С. Івашчанка)[2].