From Wikipedia, the free encyclopedia
Наомі Элен Уотс (англ.: Naomi Ellen Watts; нар. 28 верасня 1968, Шорхэм, Кент, Англія, Вялікабрытанія) — брытанская актрыса і прадзюсар. Яе дэбютам на вялікім экране стала роля ў фільме «Толькі дзеля любові» (1986), за якой рушылі ўслед ролі ў аўстралійскіх тэлесерыялах «Гэй, тата..!» (1990), «Нявесты Хрыста» (1991) і «Дадому і ў шлях» (1991), а таксама фільме «Флірт» (1991). Пераехаўшы ў Амерыку, Уотс прыняла ўдзел у фільмах «Танкістка» (1995), «Дзеці кукурузы 4: Збор ураджаю» (1996) і «Сумленная куртызанка» (1998), а таксама выканала галоўную ролю ў тэлесерыяле «Паляўнічыя за снамі» (1997—1998).
Прарывам у кар’еры Уотс стала роля ў псіхалагічным трылеры Дэвіда Лінча «Малхоланд Драйв» (2001), следам за якой яна з’явілася ў ролі Рэйчэл Келер у фільме жахаў «Званок» (2002), які прынёс ёй шырокую вядомасць. Яна была намінаваная на прэміі «Оскар» і Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Лепшая жаночая роля» за ролю Крысціны Пек у фільме «21 грам» (2003).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.