Натхненне — стан асаблівага напружання і пад'ёму духоўных сіл чалавека, спрыяльны для розных відаў творчай дзейнасці, што прыводзіць ад узнікнення задумы і ідэі твора мастацтва, навукі ці тэхнікі і да іх рэалізацыі. Характарызуецца павышанай актыўнасцю чалавека, засяроджаннем усіх яго духоўных сіл на аб'екце творчасці, «апантанасцю» і эмацыянальным паглыбленнем у творчасць, у выніку чаго праца становіцца надзвычай прадукцыйная. На першы погляд здаецца, што натхненне ўзнікае быццам бы самаадвольна, спантанна. На самай жа справе яго ўзнікненне абумоўлена і ўнутранымі і знешнімі фактарамі (стымуламі), якія здольныя выклікаць уздым духоўных сіл, даць імпульс нараджэнню творчай задумы. Існуюць розныя погляды на прычыны ўзнікнення натхнення. Ідэалістычная дагматыка разглядае яго як «боскую ўтрапёнасць», містычнае азарэнне (Платон, Ф. Шэлінг, Э. Гартман, З. Фрэйд, Г. Рыд), матэрыялісты ж адмаўляюць яго звышнатуральны характар і разглядаюць як псіхічную з'яву, абумоўленую грамадскімі і індывідуальнымі стымуламі, а таксама працэсам працы і творчасці.

Thumb
Ананім з Геркуланума. «Паэтэса», Нацыянальны археалагічны музей Неапаля.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.