From Wikipedia, the free encyclopedia
Нейрон (ад стар.-грэч.: νεῦρον — валакно, нерв) — структурна-функцыянальная адзінка нервовай сістэмы. Гэтая клетка мае складаную будову, высока спецыялізаваная і па структуры змяшчае ядро, цела клеткі і атожылкі. У арганізме чалавека налічваецца больш за сто мільярдаў нейронаў.
Нейрон лёгка ўзбуджаецца і праз нервовыя імпульсы праводзіць і перадае ўзбуджэнне іншым нервовым клеткам або рабочым органам (мышцам, залозам і да т. п.). Нервовы імпульс — гэта электрычны сігнал, здольны перамяшчацца па адростках нервовай клеткі.
Адросткі двух нейронаў не датыкаюцца адзін да аднаго, як праваднікі ў электрычным ланцугу, а толькі збліжаюцца. Месца функцыянальнага кантакту нейронаў (аксона адной клеткі з дэндрытамі або целам другой) называецца сінапсам, а прамежак паміж імі — сінаптычнай шчылінай. Перадача ўзбуджэння ад адной нервовай клеткі да другой ажыццяўляецца з дапамогай хімічных пасрэднікаў — медыятараў.
У выніку праходжання нервовага імпульсу па аксоне з яго канца выдзяляецца медыятар, які выкідваецца ў сінаптычную шчыліну. Тут медыятар уступае ва ўзаемадзеянне з чуллівымі да яго бялкамі-рэцэптарамі мембраны суседняй клеткі, у выніку чаго яна альбо ўзбуджаецца, альбо зніжае сваю актыўнасць — тармозіцца.
Нейроны падзяляюцца на адчувальныя (праводзяць нервовы імпульс у ЦНС), уставачныя (злучаюць некалькі нервовых клетак, іх целы і адросткі не выходзяць за межы ЦНС) і рухальныя (праводзяць сігналы ад ЦНС да рабочага органа).
Характэрнай рысай адчувальных нейронаў з'яўляецца наяўнасць доўгіх, у параўнанні з аксонам, дэндрытаў, якія пачынаюцца рэцэптарамі. Рухальныя нейроны адрозніваюцца доўгімі аксонамі, якія заканчваюцца ў рабочых органах.
Адростак нейрона, які пакрыты абалонкамі і праводзіць нервовы імпульс, называецца нервовым валакном. Пучкі нервовых валокнаў, забяспечаныя крывяноснымі сасудамі і пакрытыя агульнай злучальнатканкавай абалонкай, утвараюць нерв. Большасць нерваў змешаныя: у іх састаў уваходзяць і адчувальныя, і рухальныя нейроны.
Нейрон на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.