From Wikipedia, the free encyclopedia
Норакс (стар.-грэч.: Νώραξ, лац.: Norax) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Гермеса і Эрыфіі, дачкі велікана Герыёна.
Паводле Паўсанія, Норакс узначаліў ібераў, вывеў калонію на Сардзінію, дзе заснаваў найстаражытнейшы на востраве горад Нора[1]. Гай Юлій Солін у сачыненні «Пра цуды свету» ўслед за Паўсаніем піша, што Норакс — эпанім Норы, дадаючы, што Нора была калоніяй Тартэса[2]. Згадваецца таксама ў сачыненнях Салюстыя і Соліна.
Археалагічна прысутнасць ібераў у Норы не засведчана[3], аднак у тэксце «нарыйскай стэлы» — каменя з фінікійскім надпісам IX—VIII стагоддзя да н.э., ёсць згадка Тартэса (Таршыша), што паказвае на магчымыя сувязі фінікійскіх паселішчаў у Іспаніі з Сардзініяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.