From Wikipedia, the free encyclopedia
Нямейскі леў[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Тыфона і Яхідны, леў жахлівай велічыні з неверагодна цвёрдай шкурай, чаму яе не брала ні адна зброя. Звер жыў у гарах поруч горада Нямеі і спусташаў усе наваколле.
Нямейскі леў | |
---|---|
стар.-грэч.: Λέων Νεμεαῖος | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Orthrus[d] або Зеўс |
Маці | Хімера, Яхідна або Селена |
Браты і сёстры | Лярнейская гідра і Цэрбер |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першым заданнем Геракла (Геркулеса) у мікенскага цара Еўрысфея было забойства Нямейскага льва. Мясцінай пачвары служыла пячора з двума выхадамі. Каб вылавіць звера, Геракл забурыў адзін з выхадаў камянямі, і калі леў з’явіўся з пячоры падчас змяркання, герой уступіў з ім у сутычку. Паколькі зброя не магла прабіць шкуру Нямейскага льва, сыну Зеўса прыйшлося задушыць пачвару, і прынесці шкуру льва ў Мікены як доказ дасканалага подзвігу і ўласнай нечалавечай сілы. У гонар гэтага подзвігу, Зеўс змясціў на неба сузор’е Льва (знак задыяку).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.