![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b9/Battle_of_Gibraltar_1607.jpg/640px-Battle_of_Gibraltar_1607.jpg&w=640&q=50)
Нідэрландская рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нідэрландская рэвалюцыя (нідэрл.: Tachtigjarige Oorlog — «Васьмідзесяцігадовая вайна») — паспяховая рэвалюцыя Сямнаццаці правінцый ў барацьбе за незалежнасць ад Іспанскай Імперыі. У выніку рэвалюцыі была прызнана незалежнасць Сямі Злучаных Правінцый. Вобласці, цяпер вядомыя як Бельгія і Люксембург (тыя з Сямнаццаці правінцый, якія засталіся пад кіраваннем Габсбургаў), атрымалі назву Паўднёвых Нідэрландаў. Першым лідарам рэвалюцыі быў Вільгельм Аранскі. Нідэрландская рэвалюцыя стала адным з першых паспяховых расколаў у Еўропе і прывяла да з’яўлення першых сучасных еўрапейскіх рэспублік.
Васьмідзесяцігадовая вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Нідэрландская рэвалюцыя | |||
![]() Гібралтарская бітва | |||
Дата | 1568 — студзень 1648 | ||
Месца | Нідэрланды, суч. Бельгія, Гібралтар | ||
Прычына | Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Злучаных правінцый ад Іспаніі | ||
Вынік | Мюнстэрскі дагавор, прызнанне незалежнасці Нідэрландскіх правінцый | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Першапачаткова Іспаніі атрымоўвалася стрымліваць усякага роду апалчэнні. Аднак у 1572 годзе паўстанцы захапілі Брыле і ўспыхнула паўстанне. Паўночныя правінцыі набылі незалежнасць, спачатку дэ факта і ў 1648 дэ юрэ. Падчас рэвалюцыі Нідэрландская рэспубліка хутка расла і дужэла, становячыся сусветнай сілай дзякуючы гандлёвым суднам, развіццю эканомікі і навукі, а таксама культурнаму росту.
Паўднёвыя Нідэрланды (сучасная тэрыторыя Бельгіі, Люксембурга і паўночнай Францыі) нейкі час заставаліся пад уладай Іспаніі. Аднак працяглае прыгнятальнае панаванне Іспаніі на поўдні стала прычынай уцёкаў фінансавай, інтэлектуальнай і культурнай эліты на поўнач, што спрыяла поспеху Нідэрландскай рэспублікі. Да канца вайны ў 1648 годзе большая тэрыторыя Паўднёвых Нідэрландаў была захоплена Францыяй, якая пад кіраўніцтвам кардынала Рышэлье і Людовіка XIII уступіла ў саюз з Нідэрландскай рэспублікай у барацьбе супраць Іспаніі ў 1630-х гадах.
Першы этап канфлікту стаў барацьбой Нідэрландаў за незалежнасць. Аднак у цэнтры ўжо наступнага этапу было афіцыйнае аб’вяшчэнне дэ факта незалежных Злучаных правінцый. Гэты этап супаў з уздымам Нідэрландскай рэспублікі як магутнай сілы і станаўленнем Нідэрландскай каланіяльнай імперыі.