From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Святога Сільвестра (поўная афіцыйная назва - Папскі Рыцарскі Ордэн св. Сільвестра Папы, Ordine Equestre Pontifice di San Silvestro Papa) — дзяржаўная ўзнагарода Ватыкана (Святога Прастола). Прызначаны для ўзнагароджання свецкіх асоб, якія маюць заслугі перад каталіцкай царквой і Святым Прастолам. Узнагароджанне праводзіцца, у асноўным, за прафесійныя заслугі, перш за ўсё ў галіне навукі, літаратуры, мастацтва. Ордэнам могуць узнагароджвацца як каталікі, так і прадстаўнікі іншых канфесій.
Ордэн Святога Сільвестра | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Ватыкан | ||
Тып | Ордэн | ||
Падставы ўзнагароджання | за асабістыя заслугі | ||
Дата заснавання | 31 кастрычніка 1841 | ||
Статус | дзяржаўная ўзнагарода;узнагароджанні вырабляюцца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Святога Рыгора Вялікага | ||
Малодшая | Медаль «За заслугі перад Царквой і Папай» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн заснаваны Папам Рыгорам XVI 31 кастрычніка 1841 г. булай Cum honinum mentes. Першапачаткова быў далучаны да ордэна Залатой шпоры. 7 лютага 1905 г. Папа Пій X аддзяліў ордэн Св. Сільвестра ад ордэна Залатой шпоры і даў яму свой статус булай Multum ad excitandos.
Адпавядае па структуры папскаму рыцарскаму ордэну св. Рыгора Вялікага, гэта значыць мае чатыры класы: Вялікі Рыцарскі крыж, рыцар-камандор вышэйшага класа (з зоркай), рыцар-камандор і рыцар. Пяты па рангу Папскі ордэн.
Кавалер | Камандор 2-га класа | Камандор 1-га класа | Кавалеры Вялікага Крыжа | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.