From Wikipedia, the free encyclopedia
Паганскае свяцілішча перыяду Сярэднявечча размяшчаецца ў 150 м на паўднёвы захад ад вёскі Верхаўляны.
Паганскае капішча | |
Свяцілішча | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Верхаўляны |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000082 |
Свяцілішча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння[1].
Адносіцца да IX—XII стагоддзяў. Паганскае капішча размешчана на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалагічнай карце Гродзенскай губерні» Ф. Пакроўскага. Даследаванні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадах. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмені, дзве ножападобныя пласцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёле[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.