![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Coat_of_arms_of_the_Grand_Duchy_of_Lithuania_from_the_Statute_%25281614%2529.png/640px-Coat_of_arms_of_the_Grand_Duchy_of_Lithuania_from_the_Statute_%25281614%2529.png&w=640&q=50)
Пагоня
асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, роду Гедзімінавічаў, Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі (1918— / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пагоня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім[1] ва ўладарства вялікага князя Вітаўта[2]. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[3]. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.
«Пагоня», герб ВКЛ | |
---|---|
![]() |
|
Версіі | |
![]() Сярэдні герб ВКЛ. 1555 г. |
|
Дэталі | |
Носьбіт | Вялікае Княства Літоўскае |
Зацверджаны | XIV стагоддзе |
Заснаванне | 1918 |
Выкарыстанне | былы дзяржаўны герб Беларусі |
Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (чапрак)[ru], яе колер ў розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага[4].
14 мая 2007 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці[5].