Падрэцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Падрэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Стаўпішча.
Хуткія факты Падрэцкі сельсавет, Краіна ...
Падрэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Кіраўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Стаўпішча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падрэчча. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Казуліцкага сельсавета[1].