From Wikipedia, the free encyclopedia
Палеагеагра́фія[1] — навука пра заканамернасці развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі і гісторыю ўзаемадзеяння прыроды і чалавека.
Метады даследаванняў базіруюцца пераважна на вывучэнні старажытнага рэльефу, умоў залягання горных парод, фацыяльным аналізе ўзроставых тоўшч, вывучэнні рэшткаў кор выветрывання, выкапнёвых глеб, мярзлотных фармацый, рэшткаў флоры, фаўны, археалагічных помнікаў. Уключае палеагеамарфалогію, палеакліматалогію, палеабіягеаграфію. На аснове палеагеаграфічных даследаванняў складаюцца прагнозныя карты для планавання і правядзення пошукавых работ на паліва, нярудную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.