![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Polycrates_by_A_Yakovlev_1911.jpg/640px-Polycrates_by_A_Yakovlev_1911.jpg&w=640&q=50)
Палікрат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палікра́т (стар.-грэч.: Πολυκράτης; ? — каля 515 да н.э.) — старажытнагрэчаскі тыран вострава Самас (каля 540 — каля 522 гг. да н.э.).
Палікрат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Πολυκράτης | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | няма | ||||||
Пераемнік | Маяндрый | ||||||
Нараджэнне |
574 да н.э. |
||||||
Смерць |
522 да н.э.[1] |
||||||
Бацька | Эак | ||||||
![]() |
З дапамогай братоў авалодаў востравам Самас, дамогся яго палітычнага аб'яднання, увёў замест родавых тэрытарыяльныя філы. Праводзіў палітыку ў інтарэсах гандлёвы-рамесніцкіх слаёў дэмасу. Пры ім пабудаваны мол і хвалярэзы ў гавані, водаправод, храм багіні Геры. У барацьбе з гарадамі Малой Азіі і астравамі Эгейскага мора за гандлёвыя шляхі стварыў моцны флот і ўсталяваў сваю гегемонію над усім Эгейскім морам. Збіраў творы мастацтва, рукапіс; пры яго двары жылі паэты Анакрэонт і Івік, урач Дэмакед, філосаф Піфагор. Палітыка Палікрата выклікала супраціўленне родавай арыстакратыі, якая ў саюзе са Спартай і Карынфам падняла супраць яго паўстанне. Забіты паводле загаду Ахеменідаў.
Палікрату прысвечана балада Ф. Шылера «Пярсцёнак Палікрата».