From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліцыя Расіі (руск.: Полиция России) — складовая частка адзінай цэнтралізаванай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Уключана ў органы МУС[2].
Паліцыя Расіі | |
---|---|
скарочана — Паліцыя | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Расія |
Юрысдыкцыя | Расія |
Дата стварэння |
7 (18) ліпеня 1718 1 сакавіка 2011 года |
Папярэдняе ведамства | Міліцыя |
Дата скасавання | 10 (23) сакавіка 1917 |
Вышэйшае ведамства | МУС Расіі |
Штаб-кватэра | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Адказны міністр | Уладзімір Калакольцаў |
Падведамныя органы |
Патрульная паліцыя ДАІ Транспартная паліцыя Крымінальны вышук |
Ключавы дакумент | Федэральны закон «Аб паліцыі» |
Сайт | мвд.рф |
Паліцыя прызначана для абароны жыцця, здароўя, правоў і свабоды грамадзян Расійскай Федэрацыі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства; для процідзеяння злачыннасці, аховы грамадскага парадку, уласнасці і для забеспячэння грамадскай бяспекі.
У межах сваёй кампетэнцыі кіраўніцтва дзейнасцю паліцыі ажыццяўляюць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі непасрэдна або праз міністра ўнутраных спраў, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў і кіраўнікі падраздзяленняў паліцыі.
Прынцыпы функцыянавання паліцыі складаліся на працягу XVII—XVIII стст., а арганізацыйныя асновы былі закладзены падчас праўлення Пятра I. Да 1780-х гадоў узніклі ўсе неабходныя падставы для прыняцця адзінага зводу паліцэйскіх актаў[3]. 8 красавіка 1872 года Кацярына II выдала «Устав благочиния или полицейский» — дакумент, які фактычна ўсю першую палову XIX ст. рэгламентаваў структуру і кампетэнтнасць паліцэйскай установы — «Управы благочиния», а таксама вызначаў месца паліцыі ў сістэме іншых дзяржаўных органаў[4]. «Устав благочиния или полицейский» адлюстраваў своеасаблівасць паліцэйскіх органаў. З'яўляючыся прадуктам законатворчасці ўрада Расійскай імперыі, ён кантраляваў і рэгуляваў толькі гарадскую паліцію. У сельскай мясцовасці дзейнасць паліцыі рэгламентавалася асобнымі пунктамі іншага заканадаўчага акта «Учреждения для управления губерний», які быў прыняты ў 1775 годзе.
Паводле сучасных расійскіх правазнаўцаў, структура і склад мясцовых паліцэйкіх апаратаў (губернскага, гарадскога, павятовага) у першай палове XIX ст. нават пад уплывам палітычных, эканамічных і сацыяльных фактараў практычна не змяняліся. Указы аб паліцыі ў першай палове XIX ст. мелі на мэце толькі выпраўленне і ўдакладненне некаторых палажэнняў актаў «Учреждения для управления губерний» і «Устав благочиния или полицейский». Так, функцыі паліцыі былі кансалідаваны ў XIV томе Зводу законаў Расійскай імперыі. У 1837 годзе ўступіла ў дзеянне «Положение о земской полиции», якое нязначна змяняла структуру паліцыі, аднак прынцыпы, закладзеныя Кацярынай II, працягвалі дзейнічаць. Фактычна ўся рэарганізацыя зводзілася да павелічэння колькасці паліцэйскага персаналу[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.