Памфлет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Памфле́т (ад англ.: pamphlet — лісток, які трымаюць у руцэ) — вострасатырычны твор, мэта і пафас якога — выкрыццё ў рэзкай і экспрэсіўнай форме палітычных з’яў пэўнага грамадства ці погляды і дзеянні канкрэтных асоб; жанр публіцыстыкі. Памфлету ўласцівы тэндэнцыйнасць, агульнадаступнасць, сцісласць, вобразнасць характарыстык.
Вядомы са старажытных часоў. Некаторыя даследчыкі лічаць памфлетамі творы старажытнагрэчаскага філосафа і пісьменніка Лукіяна. Быў пашыраны ў эпоху Позняга Адраджэння, Рэфармацыі, асабліва ў эпоху Асветніцтва. Шырока вядомы ў літаратуры Заходняй Еўропы XIX—XX стст. (В. Гюго, Э. Заля, Г. Ман і інш.). У рускай літаратуры памфлеты пісалі В. Бялінскі, А. Герцэн, Дз. Пісараў, Л. Талстой («Не магу маўчаць»), М. Горкі («Горад жоўтага д’ябла»), У. Маякоўскі («Маё адкрыццё Амерыкі»).