From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламент Мальты (мальт.: Parlament ta' Malta, англ.: Parliament of Malta) — заканадаўчы орган Мальты. Складаецца з Палаты Прадстаўнікоў і Прэзідэнта.
У Палату Прадстаўнікоў на цяперашні час уваходзіць 69 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін у 13 выбарчых акругах па 5 дэпутатаў ад акругі па сістэме адзінага пераходзячага голаса. Астатнія чатыры дэпутаты дадаюцца ў выпадку, калі апазіцыйная партыя, атрымала крыху больш галасоў, чым кіруючая, і належаць да гэтай партыі. Старшынёй Палаты з'яўляецца спікер, абіраемы з яе членаў (пачынаючы з 2008 — Луіс Галі).
Палата Прадстаўнікоў Мальты зацвярджае законапраекты, склад урада, якая фармуе найбольшая з партый краіны, прэм'ер-міністра, а таксама выбірае прэзідэнта на пяцігадовы тэрмін.
Пачынаючы з 1966 у палаце засядаюць прадстаўнікі толькі двух найбуйнейшых партый — Нацыяналістычнай і Лейбарысцкай, што фактычна стварае ў краіне двухпартыйнай сістэму. У 11-й Палаце прадстаўнікоў, абранай у 2008 годзе, Нацыяналістычная партыя мае 35 дэпутатаў, а Лейбарысцкая партыя — 34 дэпутата.
Рэзідэнцыяй Палаты прадстаўнікоў з'яўляецца Палац Вялікага Магістра ў Ла-Валеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.