кіраўнік хрысціянскай суполкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пастар (іўр.: רועה, лац.: pastor «пастух» ці «пастыр») — біблейскі тэрмін, які ўказвае на абавязак пастыра клапаціцца пра царкву, гэта значыць паству (алегарычна «статак авечак»). У лютэранскіх абшчынах пастары — гэта людзі, закліканыя для публічнай пропаведзі і здзяйснення таінстваў. Неафіцыйна выкарыстоўваюцца «пастыр» і «пастар» у дачыненні да святароў у каталіцтве і праваслаўі.
Пратэстанцтва прытрымліваецца канцэпцыі "ўсеагульнага святарства" і ў пратэстанцтве пастар не разглядаецца як святар, які мае адмысловы статус, які адрозніваецца ад статусу іншых членаў царквы, ён разглядаецца як асоба, якая займае пэўнае служэнне і мае адпаведнае пасвячэнне. Пратэстанцкі пастар з'яўляецца прапаведнікам юрыдычна зарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі. Пратэстанцтва запазычыла слова «прэсвітар» і «епіскап» з Бібліі, а слова «пастар» выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма гэтых тэрмінаў. У нямецкай кангрэгацыі выкарыстоўваецца словазлучэнне ням.: Herr Pastor (спадар пастар). У некаторых дэнамінацыях ранняга пратэстанцтва пастарскае адзенне — чорная кашуля і белы каўнерык, у канфесіях позняга пратэстанцтва — класічны еўрапейскі касцюм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.