![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Cheops_pyramid_01.jpg/640px-Cheops_pyramid_01.jpg&w=640&q=50)
Пахавальня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пахава́льня — мемарыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання цела нябожчыка. Звычайна пахавальні ставяць асобна, маюць уваход у сярэдзіну — склеп, радзей убудоўваюць у нефы ці крыпты культавых збудаванняў. Вызначаюцца разнастайнасцю кампазіцый (мастабы, грабніцы, піраміды, маўзалеі, калумбарыі, пантэоны, саркафагі), манументальнасцю, трываласцю будаўнічых матэрыялаў. Розныя віды пахавальняў вядомы з глыбокай старажытнасці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Cheops_pyramid_01.jpg/640px-Cheops_pyramid_01.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/Sarcophagi-and-thumbs.jpg/640px-Sarcophagi-and-thumbs.jpg)