From Wikipedia, the free encyclopedia
Саркафа́г (стар.-грэч.: σαρκοφάγος, sarkophágos — літаральна пажыральнік мяса[1]) — архітэктурна і па-мастацку аформленая труна з дрэва, каменю, металу і інш. Вядомы ў Старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме[2].
Пліній Старэйшы тлумачыць, што гэтая назва — літаральна, «пажыральнік мяса» (стар.-грэч.: σαρκοφάγος) — спачатку ўжывалася для абазначэння магільняў з траадскага вапняку, нібыта здольнага хутка ўбіраць у сябе чалавечыя парэшткі.
У Кіеўскай Русі паявіўся з прыняццем хрысціянства. Самы старажытны саркафаг на Беларусі знойдзены ў Тураве (12 ст.). Вядомы саркафагі князёў Радзівілаў (17—пач. 20 ст.) у Нясвіжскім фарным касцёле, Сапегаў у Гальшанскім кляштары францысканцаў[2].
Выява | Назва | Пахаваны твар | Месцазнаходжанне | Матэрыял | Час стварэння |
---|---|---|---|---|---|
Саркафаг цара Ахірама | Цар Бібла Ахірам | Нацыянальны музей Бейрута | Базальт | Каля X ст. да н.э. | |
Саркафаг мужа і жонкі | Мужы-этрускі | Нацыянальны музей этрускага мастацтва | Тэракота | Кон. VI ст. да н.э. | |
Сідонскі саркафаг | Цар Абдаланім (?) | Археалагічны музей Стамбула | Пентэліконскі мармур | Каля 325 г. да н.э. | |
Саркафаг Сцыпіёна Барбата | Луцый Карнелій Сцыпіён Барбат | Музеі Ватыкана | Мармур | Каля 150 г. да н.э. | |
Саркафаг Карла Вялікага | Карл Вялікі | Ахенскі сабор | Мармур | III ст. н.э. | |
Саркафаг Людавізі | Старажытнарымскі военачальнік | Нацыянальны музей Рыма | Мармур | III ст. н.э. | |
Саркафаг Алены | Роўнаапостальная Алена | Музей Пія-Клімента | Парфір | Каля 330 г. | |
Саркафаг Канстанціны | Канстанціна, дачка Канстанціна Вялікага | Маўзалей Канстанцыі, перанесены ў Музей Пія-Клімента | Парфір | Каля 354 г. | |
Саркафаг Юнія Баса | Прэфект Рыма Юній Бас | Музей сабора Святога Пятра | Мармур | Каля 359 г. | |
Саркафаг Стыліхона | Па паданні, Стыліхон | Амврасіянская базіліка | Мармур | Канец IV у. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.