Паўночна-Заходняя правінцыя (ПАР)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўночна-Заходняя правінцыя.
Паўночна-Заходняя правінцыя (англ.: North West, афр.: Noordwes, коса Nyakatho-Ntshonalanga, тсвана: Bokone Bophirima) — шостая па велічыні правінцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. На поўначы мяжуе з Батсванай, на захадзе з Паўночнай Капскай правінцыяй, на поўдні з правінцыяй Свабодная дзяржава, на паўднёвым усходзе з правінцыяй Гаўтэнг, на ўсходзе з Лімпапо. Утворана ў 1994 годзе пасля адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з'яўляецца горад Мафікенг. Самы буйны горад — Рустэнбург.
Хуткія факты Паўночна-Заходняя правінцыя, Краіна ...
Паўночна-Заходняя правінцыя | |||
---|---|---|---|
англ.: North West афр.: Noordwes коса Nyakatho-Ntshonalanga тсвана: Bokone Bophirima | |||
|
|||
Краіна | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | ||
Статус | Правінцыя ПАР | ||
Уваходзіць у | |||
Уключае | 4 раённыя акругі | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Мафікенг | ||
Дата ўтварэння | 1994 | ||
Прэм'ер-міністр | Supra Mahumapelo (АНК) | ||
Афіцыйныя мовы |
тсвана (65,4 %) афрыкаанс (7,5 %) коса (5,9 %) сесота (5,7 %) тсонга (4,7 %) паўночны сота (4,2 %) |
||
Насельніцтва (2011) | 3 509 953 | ||
Шчыльнасць | 33,47 чал./км² | ||
Плошча | 104 882 км² | ||
Вышыня над узроўнем мора |
1 453 м | ||
Часавы пояс | UTC+2 | ||
Код ISO 3166-2 | ZA-NW | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць