Паўправадніковы дыёд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўправадніковы дыёд — электронная паўправадніковая прылада, якая пераўтварае электрычны ток праз p-n-пераход. Прасцейшы дыёд складаецца з двух паўправаднікоў, адзін з якіх называецца паўправадніком p-тыпу (ад англ.: positive), а другі — паўправадніком n-тыпу (ад англ.: negative). Такія назвы абумоўлены тым, што ў першым паўправадніку ёсць вялікая колькасць свабодных носьбітаў зараду — дзірак (так называюць «месца» ў электронным воблаку атама, дзе няма электрона), а ў другім — электронаў. Паўправадніковы дыёд мае два выхады, якія яшчэ называюцца электродамі (той, які злучаецца з паўправадніком p-тыпу называюць анодам, а з паўправадніком n-тыпу — катодам).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
У паўправадніковым дыёдзе ток можа цячы толькі ў адным кірунку — ад аноду к катоду, што абумоўлена p-n-пераходам. Самыя распаўсюджаныя матэрыялы паўправадніковых дыёдаў — крэмній і германій.
Увогуле, дыёды дзеляцца на дзве групы − паўправадніковыя і непаўправадніковыя. Першыя, як ужо было напісана вышэй, выкарыстоўваюць p-n-пераход − дыёд складаецца з двух паўправаднікоў p-тыпу і n-тыпу, кожны з якіх мае вялікую колькасць свабодных носьбітаў зарада — дзірак і электронаў. Пры іх шчыльным злучэнні, на месцы кантакту ўзнікае вобласць, дзе пад дзеяннем дыфузійнага току зарады выраўніваюцца. На канцах гэтай вобласці ўзнікаюць зарады — адмоўны ў p-тыпу і дадатны ў n-тыпу (праз электроны і «дзіркі»).
Прыклад непаўправадніковага дыёда — лямпавыя (электравакуўмныя) дыёды — электронныя прылады, якія складаюцца з двух электродаў, адзін з якіх награваецца накальвальнай ніткай. Гэты электрод называюць катодам: з яго на анод электроны рухаюцца праз вакуум. Калі паспрабаваць падаць ток на халодны анод, то электроны, з прычыны адсутнасці цеплавога разгону, не будуць рухацца — ток праз дыёд не пацячэ. Акрамя іх, непаўправадніковымі дыёдамі з’яўляюцца газанапоўненыя дыёды — у іх, замест вакууму знаходзіцца інэртны газ, які лепш за вакуум праводзіць электрычны ток. Прыклад газанапоўненага дыёда — дыёд з дугавым зарадам, які абмежавана выкарыстоўваецца і цяпер. Нягледзячы на гэта, у сучасным свеце іменна паўправадніковыя дыёды самыя запатрабаваныя для прамысловасці, бо маюць невялікія габарыты і значна танней за непаўправадніковыя.