From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанцкі рух у Літве — барацьба літоўскіх падпольных і партызанскіх арганізацый («лясных братоў») за аднаўленне Першай Літоўскай Рэспублікі.
У 1940 годзе Літва была анексавана СССР. Летам 1941 года краіна акупавана нямецкімі войскамі.
У снежні 1941 года была сфарміравана падпольная Літоўская вызваленчая армія, якая паставіла сваёй задачай умацаванне сваёй арганізацыі і назапашванне сіл для барацьбы за дзяржаўную незалежнасць Літвы. Асноўным праціўнікам лічыўся СССР. Германія ж разглядалася як бок, з якім магчыма дамаўляцца і ісці на кампрамісы. На працягу 1942–1944 гадоў атрады арганізацыі не ўступалі ва ўзброенае супрацьстаянне з вермахтам, але вялі баявыя дзеянні супраць польскіх і савецкіх партызан.
З вясны 1944 года ў сувязі з набліжэннем Чырвонай Арміі да межаў Літвы кіраўніцтва Літоўскай вызваленчай арміі пайшло на пагадненне з кіраўніцтвам вермахта і СС у плане дапамогі апошніх у падрыхтоўцы салдат і афіцэраў арміі да вядзення дыверсійнай і партызанскай вайны. У дыверсійныя школы германскай разведкі ва Усходняй Прусіі было накіравана звыш 300 чалавек.
Іншая арганізацыя — Вярхоўны камітэт вызвалення Літвы — усё ж змагалася з нямецкай акупацыяй, але рабіла гэта ў пасіўнай форме[1]. Прадстаўнікі камітэта распаўсюджвалі для заходніх краін інфармацыю аб злачынствах нацыстаў на літоўскіх тэрыторях[2].
Улетку 1944 года Літоўская вызваленчая армія прыняла ўдзел у баях супраць савецкіх войск.
З 1949 года літоўскія партызаны дзейнічалі пад кіраўніцтвам арганізацыі «Саюз змагароў за вызваленне Літвы».
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны (да 1956 года) літоўскія партызаны вялі барацьбу супраць савецкай улады. У сутыкненнях загінулі 23 000 мірных жыхароў, 533 салдата і афіцэра войскаў НКУС, 20 101 паўстанец. 148 000 сем’яў былі выселены з Літвы на Урал, у Сібір і раёны Крайняй Поўначы за сувязь з падполлем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.